Шаноўныя прадпрымальнікі!
27 ліпеня 2023 года ў Этна-культурным цэнтры «Рух Ордо» імя Ч. Айтматава горада Чолпон-Ата адбудзецца VII-ы Міжнародны эканамічны форум «Іссык-Куль 2023».
Форум паслужыць пляцоўкай для пабудовы канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасцяў Кыргызскай Рэспублікі і Кітая, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана і шэрагу іншых краін, што ў перспектыве пакладзе пачатак рэалізацыі цікавых і значных праектаў.
Напрамкі працы закрануць такія сферы супрацоўніцтва, як энергетыка, сельская гаспадарка, прамысловасць, ахова здароўя, адукацыя, гасцінічны і рэстаранны бізнес, архітэктура і будаўніцтва (інжынірынг), інфармацыйныя тэхналогіі, лагістыка і міжнародныя перавозкі.
Улічваючы шырокі склад дэлегацый, для айчынных прадпрымальнікаў прадастаўляецца ўнікальная магчымасць для ўсталявання партнёрскіх адносін і пашырэння кола надзейных партнёраў сярод прадстаўнікоў бізнес-сектара.
У гэтай сувязі запрашаем зацікаўленых прадпрымальнікаў.

